У 2018 годзе калектывы і майстры Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел больш чым у 40 культурных мерапрыемствах блізкага і далёкага замежжа. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі ўпраўлення культуры аблвыканкама яго начальнік Алег Стальмашок, перадае карэспандэнт сайта.
У сваю чаргу, гасцямі міжнародных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рэгіёне, былі творчыя дэлегацыі больш чым з 20 краін свету.
Алег Стальмашок заўважыў, што многія ўстановы культуры паспяхова наладжваюць доўгатэрміновае супрацоўніцтва на дагаворных пачатках з прадстаўнікамі іншых дзяржаў. Так, Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы заключаны пагадненні па культурным партнёрстве з шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.
«У развіцці гэтай дзейнасці мы ставім акцэнт на выкарыстанні разнастайных формаў прэзентацыі сістэмы культуры Магілёўскай вобласці, у тым ліку на базе культурных цэнтраў Беларусі ў замежных краінах, ажыццяўляючы цеснае ўзаемадзеянне з Камітэтам эканомікі аблвыканкама», – падкрэсліў Алег Стальмашок.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33