У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай гімнастыцы мужчынская зборная Магілёўскай вобласці заняла трэцяе агульнакаманднае месца
29.08.2019 - 09:29
У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай гімнастыцы мужчынская зборная рэгіёна ў складзе магілёўцаў Ягора Шарамкова і Аляксея Селязнёва, бабруйчан Алега Цясельскага і Арцёма Бокага з агульным балам 288 заняла трэцяе агульнакаманднаемесца. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
Спаборніцтвы праходзілі на базе Палаца гімнастыкі Магілёва. За званне наймацнейшых змагаліся спартсмены 2004 года нараджэння і старэйшыя, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны нашай краіны і горад Мінск.

Переводчик