RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У аптымальным тэмпе: на Магілёўшчыне намалочана 248,6 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 23 ліпеня ўбрана 96 738 га, намалочана 248 619 тон пры сярэдняй ураджайнасці 29 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Азімы рапс убраны на плошчы 41 574 га, намалочана 72 157 тон пры сярэдняй ураджайнасці 17 ц/га.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 2746 га, або 38% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.

Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Другім укосам шматгадовая трава ў Магілёўскай вобласці скошана на плошчы 78 446 га, убрана з плошчы 68 353 га.

Па вобласці нарыхтавана: сена - 57 768 тон, сенажу - 1 395 333 тоны, сіласу - 16,8 тыс. тон. Усяго нарыхтавана 425.290 тон кармавых адзінак (35,9 працэнта да плана), што складае на адну ўмоўную галаву жывёлы 11,40 ц.к.ад. (+ 2,8 ц.к.ад. да ўзроўню 2023 г.).

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая