У Асіповічах прайшла навукова-практычная канферэнцыя на тэму «Актуальныя пытанні аўтаматызацыі кіравання падраздзяленнямі ва ўмовах актыўнага прымянення беспілотных авіяцыйных комплексаў і сродкаў барацьбы з імі». Падрабязнасці апублікаваны ў Telegram-канале Міністэрства абароны.
Канферэнцыя была арганізавана Ваеннай акадэміяй Беларусі. Удзел у ёй прыняў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Віктар Гулевіч.
У рамках канферэнцыі арганізавалі выставу сучасных рабатызаваных сістэм вядзення разведкі і радыёэлектроннай барацьбы. Акрамя гэтага, прайшлі практычныя комплексныя заняткі з баявой стральбой і прымяненнем ударных і разведвальных дронаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:34
04.10.2025 - 12:15
04.10.2025 - 11:30