У Асіповіцкім раёне правялі «Зажынкі»
У ААТ «ВязаўніцаАгра» Асіповіцкага раёна адбыўся старажытны абрад «Зажынкі», які сімвалізуе пачатак жніва. На ўрачыстасць сабраліся аграрыі гаспадаркі, прадстаўнікі прафсаюзаў і духавенства.
Перадавікоў працы павіншавалі кіраўнік гаспадаркі Анатоль Бізунок, старшыня Магілёўскага абласнога Савета Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Віталь Зянькоў, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Людміла Кучынская і настаяцель Свята-Мікольскага храма в. Свіслач протаіерэй Андрэй Клепча.
Віталь Зянькоў уручыў лепшым работнікам прафсаюзныя ўзнагароды, падкрэсліўшы значнасць іх працы і пажадаўшы бяспечнага і ўраджайнага сезона.
Свята завяршылася песнямі і віншаваннямі. Наперадзе ў земляробаў гарачая пара жніва.
Переводчик