У раёне в. Вішнёўка Бабруйскага раёна да 2022 года плануюць стварыць палігон для пахавання цвёрдых камунальных адходаў і пабудаваць смеццеперапрацоўчы завод. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Адзіны комплекс дасць магчымасць ажыццяўляць прыём, сартаванне і далейшую перапрацоўку ЦКА з Бабруйскай зонай абслугоўвання, куды ўваходзіць Бабруйск, Асіповіцкі, Бабруйскі, Глускі, Клічаўскі і Кіраўскі раёны.
На сённяшні дзень УП «Белкамунпраект», які выступае забудоўшчыкам, распрацаваў перадпраектную дакументацыю, якая прайшла экалагічную экспертызу. З лістапада 2019 года вядзецца праектаванне смеццеперапрацоўчага завода. Меркаваны аб’ём інвестыцый на будаўніцтва аб’екта складае Br40 млн.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52