У Бабруйску 15–17 ліпеня пройдзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Мерапрыемства праходзіць у розных гарадах Беларусі на працягу вясны-лета 2021 года і аб’ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў.
На свяце будуць прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, шматлікія майстар-класы і семінары.
На «Вытоках» кожны жадаючы зможа пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёна, паспрабаваць сябе ў розных відах спорту ў «Алімпійскім квэсце», адпачыць на канцэрце з удзелам вядомых артыстаў. Галоўнае месца падзей – пляцоўка «Бабруйск-Арэна».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 17:41
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе