Навагодні баль для дзяцей, якія дабіліся высокіх вынікаў у вучэбнай дзейнасці, творчасці і спорце, пройдзе 17 снежня ў Бабруйску. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Бабруйскага гарвыканкама Алена Лісіца.
Удзельнікамі балю стануць 34 пары устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
«Мерапрыемства пройдзе ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада. Навагодні баль адбудзецца ў межах рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Дзяцей чакаюць падарункі ад старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта і яшчэ некаторыя сюрпрызы», – тлумачыць Алена Сяргееўна.
З навагоднімі і каляднымі святамі ўсіх прысутных павіншуюць добры Дзед Мароз і казачная Снягурка. Як у найлепшых традыцыях сапраўдных баляў, лэдзі будуць у вячэрніх і бальных сукенках, а джэнтльмены – у касцюмах. Яны будуць танцаваць паланэз, польку знаёмстваў, вальс і іншыя класічныя танцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:24
За што Чавусы ўдастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна