Адкрыццё пляцоўкі «Яўрэйскі дворык» адбудзецца 4 жніўня на скрыжаванні вуліц Чангарскай і Бахарава ў Бабруйску. У мерапрыемстве прымуць удзел жыхары горада на Бярэзіне, шматлікія госці з Беларусі і замежжа.
Як заўважыў рабін Бабруйска Шаўль Хабабо, старадаўні будынак старой сінагогі заўсёды хацелі зрабіць славутасцю горада. «На пляцоўцы будуць месцы для адпачынку, на вокнах – дэкарацыі. Чалавек, які ідзе па вуліцы, зможа ўбачыць на вітражах маленне людзей у сінагозе, як жанчыны запальваюць свечкі, іншыя карцінкі мінулага. Мы хацелі зрабіць такую пляцоўку, каб ва ўраджэнцаў Бабруйска было жаданне сюды вярнуцца, дакрануцца да гісторыі роднага горада», – расказаў ён.
Фінансаванне праекта ажыццяўлялася за кошт яўрэйскай рэлігійнай абшчыны, а таксама ахвяраванняў, якія паступалі ад гараджан і яе сяброў з-за мяжы.
Па матэрыяле газеты “Бобруйскае жыццё”
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33