RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Бабруйску адкрылася экалагічная сцежка «Кісялевічы»

У Бабруйску з’явілася сцежка здароўя. Для горада гэта навінка. Знаходзіцца яна ў мікрараёне Кісялевічы. Сцежка падзелена на 2 паловы: кропка А–Свята-Іверскі храм, кропка Б–школа № 21. Яе працягласць–1 км, час у дарозе –1 гадзіна. Сцежка падыходзіць для прагулак, прабежак, язды на веласіпедзе. Уздоўж дарожкі таксама размешчана каля дваццаці стэндаў з выявамі мясцовых птушак, насякомых і раслін і карыснай інфармацыяй пра іх. У маршруту высакародная місія–нагадаць бабруйчанам аб абароне прыроды.

«На стэндах расказваецца пра тое,што трэба берагчы прыроду, бо гэта наш дом, у якім мы не павінны смеціць, павінны яго берагчы, – адзначыў настаяцель Свята-Іверскага храма Сяргей Каравінскі. – А на тэрыторыі храма гаворыцца аб тым, што Гасподзь сам наказваў чалавеку берагчы прыроду».

Пачалося ж усё мінулым летам, успамінае Сяргей Каравінскі, тады прыйшла ідэя аб стварэнні сцежкі здароўя. Кіраўніцтва горада ініцыятыву падтрымала, сфарміравалі бюджэт, вызначыліся з лакацыяй: выбіралі паміж Кісялевічамі і Лукавай гарой. Выбар упаў на першую: пралягае яна каля царквы, а значыць, заўсёды будзе пад наглядам.

Па матэрыялах БЖ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая