У Бабруйску з’явіліся прыпынак і зефір, якія вучаць правілам бяспекі
Зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх – прыярытэтная задача ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Менавіта таму шмат увагі надаецца нестандартным падыходам прафілактыкі пажараў і навучанню насельніцтва правілам бяспекі.
Так, з нядаўніх часоў жыхары аграгарадка Хімы Бабруйскага раёна бачаць герояў мультфільма «Чароўная кніга» не толькі ў тэлевізары, але і на прыпыначным пункце каля мясцовай школы. Мульцяшны бабёр вучыць правільным дзеянням пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі – «5 крокаў выратавання».
На гэтым новаўвядзенні ад работнікаў МНС не сканчаюцца, дзякуючы сумесным намаганням кандытарскай фабрыкі «Чырвоны харчавік» і бабруйскіх ратавальнікаў мульцяшны звярок трапіў на ўпакоўку зефіру «Першы Бабруйскі». Там разумны бабёр нагадвае дзецям і бацькам аб небяспецы гульні з запалкамі.


Переводчик