RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У БДСГА з’явілася міні-футбольнае поле

Спартыўную базу Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках папоўніў яшчэ адзін аб’ект, які з’явіўся дзякуючы супрацоўніцтву ВНУ і Беларускай федэрацыі футбола. На месцы былога тэніснага корта супрацоўнікі кафедры фізічнага выхавання і спорту, падраздзялення адміністрацыйна-гаспадарчай часткі падрыхтавалі аснову для трэніровачнага міні-футбольнага поля. Пакрыццё і агароджу для яго дала федэрацыя.

У адкрыцці ўдзельнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алена Каляснёва, рэктар БДСГА Віталь Веліканаў, начальнік Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Беларускай федэрацыі футбола Іван Гаравец. Госці адзначылі, што новае трэніравальнае міні-футбольнае поле паслужыць добрым стымулам да дасягнення самых высокіх вяршыняў. Спартсмены акадэміі атрымалі наборы мячоў і камплекты спартыўнай формы.

СБ, фото - baa.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая