Дакументы можна будзе падаць як па жывой, так і па электроннай чарзе
З гэтага года ў Беларусі ўводзіцца электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ. Як будзе працаваць сістэма, у інтэрв'ю «Настаўніцкай газеце» расказаў Сяргей Пішчоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі.
Паводле слоў Сяргея Пішчова, забраніраваць дату і час для падачы дакументаў у ВНУ можна будзе ў асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
«Электронная чарга прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў пры падачы дакументаў, зніжэння рызыкі ўзнікнення чэргаў як у першыя, так і ў апошнія дні працы прыёмных камісій ВНУ. Трэба адзначыць, што ўсе абітурыенты змогуць, як і раней, падаваць дакументы ва ўніверсітэты ў парадку жывой чаргі», – распавёў суразмоўца выдання.
У пілотным рэжыме электронная чарга будзе запушчана пасля рэпетыцыйнага цэнтралізаванага іспыту.
«Пасля праходжання РЦЭ і стварэння асабістых кабінетаў на сайце РІКВ для абітурыентаў у пілотным рэжыме будзе прадстаўлена электронная чарга, і 11-класнікі змогуць апрабаваць яе», - сказаў Сяргей Пішчоў.
Паводле яго слоў, у поўным аб'ёме сістэма пачне працаваць за некалькі дзён да пачатку прыёму дакументаў у ВНУ. Яна будзе даступна і для ўдзельнікаў ЦЭ і ЦТ мінулага года. Абітурыентам можна будзе выбраць любыя тры ВНУ, факультэты і спецыяльнасці, куды яны плануюць падаць дакументы.
Далей на мабільны тэлефон прыйдзе паведамленне ад РІКВ з указаннем выбраных ВНУ, спецыяльнасці, даты і часу падачы дакументаў.
«Пацвярджэннем выбару будзе талон, які абітурыент заўсёды зможа загрузіць у сваім асабістым кабінеце на сайце РІКВ», - адзначыў Сяргей Пішчоў.
Неабходна адзначыць, што абітурыенты змогуць падаць дакументы і ў парадку жывой чаргі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 10:12
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова адзначыў 112-годдзе
09.10.2025 - 16:34
У Беларусі пачынаюць паэтапнае ўкараненне электроннага сертыфіката рэзультатаў ЦЭ і ЦТ
09.10.2025 - 15:07
«Сіла Беларусі - у яе людзях». Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер
09.10.2025 - 09:59
У Магілёве заклалі капсулу часу з пасланнем для чыгуначнікаў будучыні