RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі распрацавалі часовыя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу пры COVID-19

Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам адукацыі і Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва распрацавала часовыя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19.

Рэкамендацыі ўводзяцца на верасень-кастрычнік 2021 года. У далейшым плануецца актуалізаваць мерапрыемствы, якія праводзяцца, з улікам асаблівасцей праходжання эпідэміялагічнага працэсу COVID-19 у аранізаваных калектывах.

Прапануецца вызначыць адказных асоб у органах выканаўчай улады, установах адукацыі, аздараўлення; звярнуць асаблівую ўвагу на захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыравання; арганізаваць правядзенне прапускнога фільтра; стварыць неабходныя ўмовы для захавання правіл асабістай гігіены. Таксама рэкамендуецца арганізаваць дасягненне максімальнага ахопу вакцынацыяй супраць COVID-19 сярод работнікаў, абмежаваць правядзенне культурных, фізкультурна-спартыўных і іншых мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцыі ў калектыве.

Як паведаміла журналістам начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, гэта асноўныя мерапрыемствы, на якія варта звярнуць увагу ў верасні-кастрычніку, каб знізіць рызыку занясення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 пры арганізацыі навучальнага працэсу.

Начальнік аддзела заўважыла: выкананне гэтых рэкамендацый шмат у чым залежыць ад існуючых умоў. "Ёсць школы, у якіх можна забяспечыць сацыяльнае дыстанцыраванне і рассадзіць дзяцей за парты па адным, у некаторых школах гэта немагчыма зрабіць. Але для гэтага мы ў прынцыпе гаворым бацькам, што яны могуць прасіць сваіх дзяцей насіць маскі. Калі бацькі будуць гэта рэкамендаваць сваім дзецям, педагогі павінны назіраць і дапамагаць выконваць масачны рэжым: праводзіць замену масак і г.д. у адпаведнасці з нашымі рэкамендацыямі", - растлумачыла Іна Карабан.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая