RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі распрацаваны законапраект аб лічбавым беларускім рублі

У Беларусі распрацаваны законапраект па лічбавым беларускім рублі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў.

«Мы распрацавалі праект закону па лічбавым беларускім рублі. Паралельна вядуцца тэхналагічныя работы па стварэнні платформы па лічбавым беларускім рублі», - распавёў Аляксандр Ягораў.

Паводле яго слоў, на практыцы лічбавы рубель можна прымяняць у двух напрамках. Найперш для кантролю выкарыстання бюджэтных сродкаў. Дзякуючы выкарыстанню лічбавых валют можна аж да канчатковай фізічнай асобы прасачыць, куды былі патрачаны і куды ў выніку дайшлі бюджэтныя грошы.

Другі важны напрамак - гэта трансгранічныя плацяжы. «Многія краіны ствараюць свае лічбавыя валюты, і ў нейкі момант мы прыйдзем да таго, што гэтыя лічбавыя валюты павінны будуць неяк сутыкавацца. Каб яны сутыкаваліся, яны павінны працаваць на адной тэхналогіі блокчэйн. Наша задача - на аснове тэхналогіі блокчэйн стварыць такую платформу лічбавага беларускага рубля, каб яна потым магла спакойна інтэгравацца ў платформу іншых краін для таго, каб мы маглі гандляваць паміж краінамі, выкарыстоўваючы не нейкія замежныя валюты, а нашыя нацыянальныя», - растлумачыў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.

Аляксандр Ягораў дадаў, што да канца наступнага года ўся нарматыўная і тэхнічная база будзе гатова.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая