RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі ствараецца адзіная база даных тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі

У Беларусі ствараецца адзіная база даных тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі. Парадак яе фарміравання і вядзення вызначыла Міністэрства адукацыі сваёй пастановай ад 16 красавіка 2019 года нумар 36. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

База даных тых, хто навучаецца, - дзяржаўны інфармацыйны рэсурс. Ён ствараецца для рэалізацыі дэкрэта аб садзейнічанні занятасці і фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.

Упаўнаважаныя органы фарміруюць звесткі ў адносінах да грамадзян ва ўзросце ад 18 гадоў, якія атрымліваюць або атрымалі адукацыю ў дзённай форме, а таксама дома. Выключэнне зроблена для дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і дадатковай адукацыі дарослых, якія вучацца на курсах. Не будуць збірацца даныя таксама аб тых, хто асвойвае адукацыйныя праграмы ўдасканалення магчымасцей і здольнасцей асобы.

База даных фарміруецца на падставе ўключанай у яе інфармацыі (ідэнтыфікацыйны нумар, прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) на рускай мове, перыяд атрымання адукацыі, найменні ўстановы адукацыі і ўпаўнаважанага органа, які прадставіў інфармацыю для базы, і інш.) за першае паўгоддзе бягучага года не пазней за 20 жніўня і за другое паўгоддзе не пазней за 20 лютага наступнага года. Яна актуалізуецца штомесяц да 3-га чысла кожнага месяца.

Уладальнікам рэсурсу з базай даных выступае Мінадукацыі, аператарам - Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр (ГІАЦ) міністэрства. Мінадукацыі накіроўвае спісы ідэнтыфікацыйных нумароў тых, хто навучаецца, у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да 15-га чысла трэцяга месяца, наступнага за паўгоддзем, за якое фарміруецца (месяцам, за які актуалізуецца) база даных. ГІАЦ збірае даныя і забяспечвае выкананне патрабаванняў заканадаўства аб абароне інфармацыі ў працэсе фарміравання, вядзення (мадэрнізацыі) базы, арганізуе перадачу спісаў ідэнтыфікацыйных нумароў праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму ў Мінпрацы і сацабароны.

Збор, апрацоўка, захоўванне інфармацыі ў базе даных тых, хто навучаецца, праводзіцца ў электронным выглядзе.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая