RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі сёння завяршаецца ўтварэнне ўчасткаў для галасавання на рэферэндуме

У Беларусі сёння завяршаецца ўтварэнне ўчасткаў для галасавання, як паведаміў старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка.

«Створаны 153 тэрытарыяльныя камісіі. Сёння апошні дзень утварэння ўчасткаў для галасавання. Колькі іх будзе сфарміравана, будзем ведаць ужо заўтра. Калі па аналогіі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года іх было створана ў краіне 5723, – паведаміў Ігар Карпенка. – Не пазней за 6 лютага мы павінны ўтварыць участковыя камісіі, дадаў ён».

Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму». Асноўны дзень галасавання прызначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змены і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая