Міністэрства адукацыі скарэктавала інструкцыю аб выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства ад 27 верасня 2023 года нумар 311, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Прававым актам устанаўліваецца, што пералічэнне сродкаў сямейнага капіталу для атрымання адукацыі будзе рабіцца штогод. Пры гэтым памер сродкаў, якія выкарыстоўваюцца, не можа перавышаць кошту навучання за бягучы і (або) папярэдні навучальны год, у тым ліку для пагашэння існуючай запазычанасці за навучанне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА