У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы рознічнага гандлю на ўзоры. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 1 сакавіка 2019 года №143.
Пры рознічным гандлі на ўзоры не дапускаецца продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва. Тое ж самае тычыцца біялагічна актыўных дабавак да ежы, ветэрынарных і лекавых сродкаў, зброі і патронаў да яе, піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння, насення маку, тытунёвых вырабаў, вадкасцей для электронных сістэм курэння, ювелірных вырабаў, сусальнага золата і серабра, манет з каштоўных металаў, мерных зліткаў і аграненых каштоўных камянёў.
Продаж харчовай прадукцыі, якая хутка псуецца, і харчовай прадукцыі для спартсменаў дапускаецца толькі пры наяўнасці ў прадаўца гандлёвага аб’екта, дзе прадаюць і (або) захоўваюць такую прадукцыю, а таксама ў выпадках, калі прадаўцом з’яўляецца вытворца такой прадукцыі незалежна ад наяўнасці ў яго гандлёвага аб’екта.
Прадавец абавязаны своечасова ў даступнай форме даць пакупніку неабходную і дакладную інфармацыю аб таварах і іх вытворцах, якая забяспечвае магчымасць правільнага выбару тавараў. Гэта можна зрабіць вусна або па патрабаванні пакупніка пісьмова.
Інфармацыя даводзіцца да ведама пакупніка ў каталогах, праспектах, рэкламе, буклетах, фотаздымках ці іншых інфармацыйных крыніцах (у тым ліку ў інтэрнэце), якія выкарыстоўваюцца для апісання тавараў. Пры гэтым інфармацыя аб цане тавараў і іх дастаўцы даводзіцца шрыфтам, памер якога не павінен быць меншым за палову найбольшага памеру шрыфта, які выкарыстоўваецца ў апісанні тавараў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.05.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35