У Беларусі выздаравелі і выпісаны больш за 16,6 тыс. пацыентаў з COVID-19
28.05.2020 - 14:51
У Беларусі на 28 мая выздаравелі і выпісаны 16 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ CAVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 39858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 499 249 тэстаў.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Переводчик