RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі вызначаны парадак выезду натарыусаў у аграгарадкі

Міністэрства юстыцыі вызначыла парадак выезду натарыусаў у аграгарадкі і іншыя населеныя пункты. Адпаведная пастанова № 179 ад 8 снежня 2020 года афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Для натарыяльнага абслугоўвання фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, натарыусы выязджаюць у аграгарадкі і іншыя населеныя пункты, у якіх няма натарыяльных кантор і бюро і ёсць умовы для натарыяльнай дзейнасці (памяшканне, камп’ютарная і іншая тэхніка, неабходная для адпаведных паслуг).

Згодна з дакументам, натарыусы будуць выязджаць у аграгарадкі па графіку пры паступленні не менш за адну заяўку на здзяйсненне натарыяльнага дзеяння і (або) аказанне паслугі прававога і тэхнічнага характару не пазней за працоўны дзень, які папярэднічае даце выезду, прадугледжанай графікам. Па-за графікам яны будуць выязджаць па заяўках ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны або асоб з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата.

Абласныя натарыяльныя палаты павінны будуць замацаваць аграгарадкі за натарыяльнымі канторамі або бюро і зацвердзіць графік выездаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 3 студзеня 2021 года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая