RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі вызначаны пералік педагагічных спецыяльнасцей каледжаў для залічэння ў ВНУ без экзаменаў

У Беларусі вызначаны пералік спецыяльнасцей сярэдняй спецыяльнай адукацыі, атрыманай па педагагічных спецыяльнасцях, якія адпавядаюць профілю (напрамку) агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі пры паступленні без уступных іспытаў на завочную або дыстанцыйную форму атрымання адукацыі. Пастанова Міністэрства адукацыі ад 14 красавіка 2023 года №132 апублікавана 6 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тыя, хто адвучыўся ў каледжы на спецыяльнасці «дашкольная адукацыя», змогуць паступіць на завочную або дыстанцыйную форму атрымання адукацыі ў ВНУ без выпрабаванняў на спецыяльнасці «дашкольная адукацыя», «пачатковая адукацыя», «мастацкая адукацыя», «сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя», «гісторыя», «беларуская філалогія». Тыя, хто атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю па спецыяльнасці «трэнерская праца (з указаннем віду спорту)», змогуць працягнуць навучанне ў ВНУ на тых жа ўмовах на спецыяльнасцях «адукацыя ў галіне фізічнай культуры», «фізічная культура», «трэнерская дзейнасць (з указаннем віду спорту)», «арганізацыя і кіраванне фізічнай культурай, спортам і турызмам».
 
Усяго ў пераліку 36 спецыяльнасцей сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая