RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі з 1 студзеня 2024 года вырасце мінімальны заробак

У Беларусі вырасце мінімальная заработная плата. З 1 студзеня яе памер складзе 626 рублёў - рост на 72 рублі. Сацыяльная накіраванасць па-ранейшаму ў прыярытэце палітыкі дзяржавы. І меры, якія прымаюцца ўрадам, даюць належны эфект: узровень дабрабыту беларусаў расце. Гэта пацвярджаецца вынікамі даследавання Мінэканомікі аб дасягненнях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за апошнія 30 гадоў.
 
Напрыклад, структура расходаў хатніх гаспадарак: у 1992 годзе на куплю тавараў і аплату паслуг прыпадала ў 9 разоў больш расходаў, чым на зберажэнні. У 2022 годзе гэтыя суадносіны ўжо іншыя - 6 да 1. Знізілася доля тавараў першай неабходнасці на карысць медыцынскіх, адукацыйных і іншых паслуг, палепшылася структура харчавання.

Відэа

БТ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая