RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі з 1 студзеня зменіцца памер месячнай мінімальнай заработнай платы

У Беларусі памер месячнай мінімальнай заработнай платы вырасце да Br554. Рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 8 снежня 2022 года № 854. Такая інфармацыя з’явілася на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Адзначаецца, што прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам ад 17 ліпеня 2002 года № 124-З «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы».

З 1 студзеня 2022 года месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі складала Br 457.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая