У Бялынічах рэканструююць стадыён - пасля абнаўлення тут змогуць праводзіць матчы прафесійнага ўзроўню
25.08.2025 - 09:59
Рэканструкцыя стадыёна ў Бялынічах дазволіць праводзіць тут матчы прафесійнага ўзроўню.
На падрыхтоўку падстаў і добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый, а таксама закуп трыбун і лаваў з абласнога і раённага бюджэтаў выдаткавана каля 600 тысяч рублёў. Новае пакрыццё поля, а таксама новыя вароты прафінансаваны ў рамках інвестыцыйнай праграмы УЕФА, якая рэалізуецца асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».
На стадыёне праведзена маштабная работа па выраўноўванню падставы поля сіламі работнікаў ДЭУ-74, пачалі работы па ўкладцы новага футбольнага поля з пакрыццём высокай якасці, устаноўлена табло. Па праекце колькасць месцаў для гледачоў павялічыцца ўдвая, з'явяцца крытыя лаўкі для запасных гульцоў.
Переводчик