RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У бюджэт Бабруйска за студзень-кастрычнік 2019 года паступіла Br195,6 млн.

За студзень-кастрычнік 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Бабруйска паступіла Br 195,6 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.

Удзельная вага плацяжоў арганізацый у агульнай суме паступленняў склала 89,8%, або Br175,5 млн. Індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў бюджэт выплачана Br 11,2 млн. або 5,7% ад сумы, якая паступіла, фізічнымі асобамі – Br8,9 млн., або 4,5%.

Асноўнымі бюджэтаўтваральнымі крыніцамі сталі: падаходны падатак з фізічных асоб – 36,7%, акцызы – 13,2%, ПДВ – 12,5%, падатак на прыбытак – 6%, падатак на нерухомасць – 5,6%, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – 5%, зямельны падатак – 4,1%.

Усяго па стане на 1 лістапада 2019 года на ўліку ў інспекцыі МПЗ па Бабруйску знаходзілася 56 724 падаткаплацельшчыкі, у тым ліку 2 486 арганізацый, 5 293 індывідуальныя прадпрымальнікі і 48 945 фізічных асоб.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая