RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У цэнтры ўвагі - пытанні аховы працы. Рэйдавая група ФПБ працавала ў Горацкім раёне.

Чарговым рэгіёнам працы рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў у Магілёўскай вобласці стаў Горацкі раён.

Прафсаюзныя спецыялісты абследавалі аб'екты Горацкага унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Камунальнік» і водна-каналізацыйнага ўчастка Горацкага раёна філіяла «Магілёўскі водаканал» унітарнага вытворчага камунальнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Магілёўаблводаканал», дзе вывучаны шэраг пытанняў. Сярод іх - забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, правядзенне інструктажоў, стажыроўкі і праверкі ведаў, ажыццяўленне штодзённага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, санітарна-бытавыя ўмовы працы і адпачынку работнікаў. Асобная ўвага ўдзелена пытанням выканання норм бяспечнага выканання работ з павышанай небяспекай.

Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Павел Жуйкоў:

- У Год якасці абласная арганізацыя прафсаюза арыентуе першасныя прафсаюзныя арганізацыі пры ажыццяўленні грамадскага кантролю захавання заканадаўства аб ахове працы асаблівую ўвагу надаваць мерам, якія прымаюцца наймальнікамі па выкананню працоўнай і вытворчай дысцыпліны, прафілактыкі негатыўных сацыяльных праяў на працоўных месцах.

Па выніках работы галоўнага ў адрас наймальнікаў накіраваны рэкамендацыі аб устараненні выяўленых парушэнняў, аказана кансультатыўная і практычная дапамога па пытаннях аховы працы.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая