15 верасня ў Чавусах першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач правядзе прыём грамадзян з адначасовым падключэннем прамой тэлефоннай лініі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінсувязі.
Прыём грамадзян і юрыдычных асоб пройдзе з 11.00 да 12.00. Ахвотныя змогуць задаць пытанні, якія закранаюць дзейнасць у галіне сувязі і лічбавага развіцця. Акрамя таго, для грамадзян будзе працаваць прамая тэлефонная лінія. Патэлефанаваць можна па тэлефоне 8 (02242) 76-231 у Чавускім участку электрасувязі РУП «Белтэлекам».
Папярэдні запіс на прыём будзе ажыццяўляцца з 11 па 14 верасня з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00. Патэлефанаваць можна па тэлефоне 8 (02242) 71-766, 8 (02242) 77-509 у Чавусах.
Прыём грамадзян пройдзе па адрасе: вул. Ленінская, 15, 2-гі паверх, каб. 209.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45