У Чавусах завяршаецца будаўніцтва сучаснага біятлоннага комплексу
05.06.2020 - 15:08
Сучасны біятлонны комплекс у Чавусах запрацуе да сярэдзіны лета. На новай лыжаролернай трасе змогуць трэніравацца юныя біятланісты з усяго рэгіёна, якія навучаюцца ў спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву.
Працягласць трасы–паўтара кіламетра. З яе з’яўленнем у райцэнтры плануецца праводзіць абласныя і рэспубліканскія спаборніцтвы па біятлоне, а таксама вучэбна-трэніровачныя зборы.
Переводчик