RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Чавускім раёне з ўшанаваннямі перапахавалі астанкі 10 чырвонаармейцаў

У вёсцы Доўгі Мох Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі воінаў, паднятых гэтай восенню падчас пошукавай экспедыцыі на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны «Сожскі рубеж-2021». Імя аднаго з іх удалося ўстанавіць па знойдзеным пры ім медалі «За баявыя заслугі». Ураджэнец Варонежскай вобласці Ілья Лазараў, 1913 года нараджэння, старшы сяржант 409-га стралковага палка 137-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Горкаўскай вобласці, паў смерцю храбрых у сакавіку 1941 года. Унук Ільі Андрэевіча Віталь Чыкаткоў з пасёлка Акбулак Арэнбургскай вобласці, якога адшукаў пошукавік «Віккру» Ілья Трыханаў, на пахаванне прыехаць не змог. Але вельмі рады, што імя яго дзядулі ўвойдзе ў гісторыю і будзе ўвекавечана на брацкай магіле.

На жаль, імёны астатніх герояў, якія засталіся назаўсёды ў Чавускім раёне, устанавіць не ўдалося. Але пошукавая работа працягваецца. Усяго, па словах кіраўніка Магілёўскага ваенна-патрыятычнага клуба «Віккру» Мікалая Барысенкі, у гэтым годзе ў ходзе палявых пошукавых экспедыцый на Магілёўшчыне знойдзены астанкі 89 воінаў, па баявых узнагародах, салдацкіх медальёнах і асабістых рэчах пошукавікі ўстанавілі прозвішчы 9 з іх.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая