У Чэрыкаўскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрыўся інфармацыйны цэнтр для моладзі. Яго праца, да якой прыцягнуць валанцёраў, будзе накіравана на пашырэнне доступу сацыяльна не абароненай моладзі да рынку працы, адукацыі і прадпрымальніцтва, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
Інфармацыйны цэнтр стаў вынікам рэалізацыі ў нашым рэгіёне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Еўрасаюз для моладзі: развіццё патэнцыялу для працаўладкавання», які разлічаны на 3 гады і ахоплівае тры краіны: Беларусь, Арменію і Грузію. Яго мэта – развіццё ў дзяцей са шматдзетных, няпоўных сем’яў, інвалідаў, сірот, моладзі, якая вызвалілася з месцаў пазбаўлення волі, прафесійна-тэхнічных і прадпрымальніцкіх навыкаў для працаўладкавання, атрымання годнай працы. У нашай рэспубліцы ў праекце задзейнічаны Магілёўская і Гомельская вобласці.
Як паведамілі суразмоўцы, інфармацыйныя цэнтры, аналагічныя чэрыкаўскаму, будуць створаны ў Бялыніцкім і Касцюковіцкім раёнах, а таксама Бабруйску.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00