Сёння, 21 снежня, з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі адбылася пазачарговая, 36-я сесія Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, на якой было разгледжана пытанне аб зацвярджэнні на пасадзе новага старшыні Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта – Ірыны Стрэчын. Кандыдатура Ірыны Стрэчын была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 6 снежня 2021 года і падтрымана дэпутатамі Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў.
Кіравала працай сесіі намеснік старшыні Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў Таццяна Брычыкава. На сустрэчы прысутнічалі начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Сяргей Іваноў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Палішчук, а таксама члены выканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Дрыбінскага раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45