RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Дзень народнага адзінства на плошчы Славы Магілёва ўрачыста адкрыецца Вахта Памяці

Урачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю гарадской Вахты Памяці, адбудзецца 17 верасня а 12.00 на плошчы Славы Магілёва. Ужо 37 гадоў юныя магілёўцы змяняюць адзін аднаго ў ганаровай варце ля Вечнага агню, аддаючы даніну памяці загінулым воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія абаранялі і вызвалялі горад на Дняпры.

Ва ўрачысты дзень на плошчу Славы прыйдуць навучэнцы, педагогі, бацькі. Ганаровымі гасцямі стануць прадстаўнікі органаў улады, ветэранскіх арганізацый, грамадскіх арганізацый. Будуць падведзены вынікі конкурсу на самае лепшае нясенне Вахты Памяці ў 2020/2021 навучальным годзе, уручаны падзячныя лісты прадстаўнікам абласнога і гарадскога ваенных камісарыятаў, воінскіх часцей, усім тым, хто ўносіць свой уклад у справу грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Таксама запланавана цырымонія перадачы сімвала Вечнага агню камандзірам Ганаровых каравулаў устаноў адукацыі і урачысты вынас сцяга Рэспублікі Беларусь. Перад мерапрыемствам (з 11.00 да 12.00) будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі «Лава памяці», адбудзецца акцыя «Мы – адзіныя!».

Мерапрыемства набывае асаблівую значнасць у Год народнага адзінства, бо менавіта з гэтага месца, дзе зараз знаходзіцца мемарыял, пачынаў расці і развівацца горад, кавалася яго слаўная гісторыя вялікіх перамог і здзяйсненняў, якая аб’ядноўвае магілёўцаў.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая