RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Дзень працы больш за 550 жыхароў Магілёўскай вобласці прымуць удзел у «Парадзе прафесій»

У гэтым годзе 1 Мая прафсаюзы Беларусі святкуюць 115-годдзе. Гэта значная для грамадскай арганізацыі дата, адзначаная яркімі падзеямі і добрымі справамі. Больш чым за 100-гадовую гісторыю прафсаюзы прайшлі каласальны шлях развіцця, які сёння дазволіў ім стаць адной з самых магутных і масавых грамадскіх арганізацый у краіне, здольнай аб’ядноўваць і гуртаваць людзей, адстойваць інтарэсы працоўных, вырашаць надзённыя пытанні чалавека працы.

Сёлета Дзень працы ў Магілёве будзе яркім і насычаным. Сёння ў гарадскім Цэнтры культуры ў 13.00 адбудзецца ўрачысты сход, прысвечаны 1 Мая і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, дзе будуць ушаноўваць 10 ветэранаў прафсаюзнага руху і ўручаць 20 пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

1 Мая ў Магілёве запланаваны прафсаюзныя маёўкі, святочныя шэсці, канцэртна-забаўляльныя праграмы, бясплатнае катанне дзяцей у парку атракцыёнаў і інш.

У 10.00 на плошчы Леніна адбудзецца мітынг, кульмінацыйным момантам якога стане «Парад прафесій». У ім возьме ўдзел больш за 550 чалавек – работнікаў 18 прадпрыемстваў і арганізацый з усяго рэгіёна. Яны прадставяць каля 100 рабочых прафесій: кандытары, швеі, спартсмены, культработнікі, прадаўцы, зваршчыкі, кранаўшчыкі, праграмісты, медсёстры, фрэзероўшчыкі, слесары і інш. Працягне святкаванне ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару Магілёўскай вобласці.

Традыцыйна 1 Мая з 11.00 да 14.00 у парку атракцыёнаў па праспекце Пушкінскім, 7 адбудзецца дабрачынная акцыя «Прафсаюзы – дзецям!». На працягу 3-х гадзін маленькія магілёўцы і госці горада змогуць бясплатна пракаціцца на каруселях «Рамонак», «Вясёлыя горкі», «Трамплін-4» і «Лебедзі».

У скверы 40-годдзя Перамогі з 12.00 да 16.00 будзе арганізаваны святочны канцэрт «Квітнеючы май». Тут жа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фантана. З 12.00 Магілёўскае гарадское аб’яднанне правядзе свята мікразоны – культурна-забаўляльную праграму «Маёўка на прафсаюзнай», а з 12.00 да 14.00 – канцэртна-забаўляльную праграму і адкрыццё фантана на пляцоўцы каля турысцка-гасцінічнага комплексу «Магілёўтурыст».

Традыцыйна 1 Мая будуць святкаваць у кожным кутку Магілёўскай вобласці. Так, у раёнах прафсаюзы правядуць маёўкі, ушанаванні людзей працы і працоўных дынастый, велапрабегі, лёгкаатлетычныя кросы, конкурсы дзіцячага малюнка, тэматычныя фотавыставы, наведаюць ветэранаў прафсаюзнага руху і інш.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая