Да пачатку новага навучальнага года прыкметна зменіцца дзіцячая школа мастацтваў Глуска. Цяпер там ідзе бягучы рамонт, распавяла дырэктар ДШМ Аксана Мельнік.
Абнаўляюць будынак дзве брыгады прыватнай будаўнічай фірмы з Бабруйска. Першымі ў трэцяй дэкадзе ліпеня прыехалі плітачнікі, якія заняліся рамонтам двух санвузлоў і класа харэаграфіі. Трохі пазней да іх падключыліся аддзелачнікі. На пачатак гэтага тыдня яны ўжо выканалі значную частку фасадных работ: прыбралі старую плітку, нанеслі тынкоўку, уцяплілі цокаль будынка.
якуючы рамонту ў школе цалкам абновяць уваходную групу, усталююць пандус. Таксама прадугледжана замена дзвярэй на запасным выхадзе. А яшчэ будаўнікі павінны адрамантаваць дах. Пры ўваходзе ў будынак, па левым баку, запланавана зрабіць пляцоўку з тратуарнай пліткі. Там дзеці, па неабходнасці, змогуць займацца танцамі. Пасля таго як прыбяруць плот, фасад аб’екта стане адкрытым.
Паводле слоў Аксаны Мельнік, узведзены ў 1986 годзе будынак тады яшчэ музычнай школы хоць і выглядаў дастаткова добра, але абнаўлення патрабаваў. Выдзеленымі сёлета на рамонт з абласнога бюджэту Br 75 тыс. паспрабуюць распарадзіцца разумна.
Сваю лепту ў абнаўленне школы ўнясуць і педагогі. Калі будзе адрамантаваны дах, кожны з іх зоймецца рамонтам свайго класа. Дзеці павінны вучыцца мастацтву ў прыгожай школе, ісці сюды з жаданнем і настроем, лічыць дырэктар.
Па матэрыяле glusk.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45