Бацькоўскіх дзён у аздараўленчых дзіцячых лагерах Магілёўскай вобласці гэтым летам не плануюць. Эстафеты, гульні і дыскатэкі рэкамендавана праводзіць на вуліцы.

Да новага аздараўленчага сезона санітарныя службы разам з медыкамі падрыхтавалі супрацьэпідэмічныя рэкамендацыі. Працягласць змен скарачацца не будзе, але абавязковым стане штодзённы медыцынскі кантроль за здароўем дзяцей і персаналу, максімальнае сацыяльнае дыстанцыяванне ў сталовых і спальных пакоях. Масавыя мерапрыемствы будуць праводзіцца пераважна на свежым паветры.

ТРК «Магілёў»