RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У энергасетку ўжо паступае электрычнасць, выпрацаваная найбуйнейшай у краіне сонечнай электрастанцыяй ў Чэрыкаўскім раёне

Энергія ад сонечнай фотаэлектрастанцыі, уведзенай у эксплуатацыю ў лютым 2022 года паблізу вёскі Рэчыца ў Чэрыкаўскім раёне, стабільна паступае ў дзяржаўную энергасетку, паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі.

Сонечная электрастанцыя складаецца з двух паркаў – Паўночнага і Паўднёвага – і займае плошчу каля 220 гектараў. Сумарная вызначаная магутнасць станцыі – 109 МВт. Разліковы гадавы аб’ём выпрацоўкі электраэнергіі 156,960 тыс МВт/гадзіну. Ужо за люты 2022 года фактычная выпрацоўка «зялёнай» энергіі склала 4,1 млн кВт/г.

Новая сонечная электрастанцыя стала самай магутнай у Беларусі, яна амаль у два разы пераўзыходзіць СЭС пад Рэчыцы Гомельскай вобласці (57,8 МВт).

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая