RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У фінале рэспубліканскага праекта «У рэжыме праўды» прынялі ўдзел прадстаўнікі Магілёўшчыны

Фінал рэспубліканскага асветніцкага праекта «У рэжыме праўды» сабраў у Мінску гасцей з усіх куткоў Рэспублікі Беларусь. Яго мэта – разбурэнне фэйкаў і негатыўных стэрэатыпаў, створаных вакол Беларусі.

Палац спорту быў літаральна прасякнуты пачуццём патрыятызму. На простай і зразумелай мове Ігар Тур, Марат Маркаў, Марыя Петрашко, Іван Эйсмант, Вадзім Гігін, Дзмітрый Азаронак, Аляксей Талай, Ігар Марзалюк і іншыя расказалі, што на самай справе адбываецца ў Беларусі, навошта апаненты спрабуюць разгайдаць абстаноўку і як важна сёння – напярэдадні рэферэндуму – аб’яднацца і 27 лютага прыняць правільнае рашэнне на карысць усяго грамадства.

Спікеры нагадалі аб адказнасці грамадзян за выбар сваёй будучыні, будучыні сваёй краіны і выказалі ўпэўненасць, што рэферэндум пройдзе маштабна і арганізавана.

mogilevnews.by, bobrlife.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая