Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, у стадыі завяршэння падрыхтоўка насеннага матэрыялу хлябоў і зернебабовых. У шэрагу сельгасарганізацый (СВК «Гігант», філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-Аграсервіс», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка») гэта работа завершана. Падрыхтаванае насенне дастаўляецца ў Бабруйскую раённую дзяржінспекцыю па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, дзе праводзяцца выпрабаванні насеннага матэрыялу на пасяўныя якасці. Таксама ў гаспадарках актыўна вядзецца падрыхтоўка да пасяўных насення шматгадовай травы.
Поўным ходам ідзе і вывазка на палі арганічных угнаенняў. Паводле апошніх звестак райсельгасхарча, вывезена звыш 168 тысяч тон (больш за 62% ад патрэбнасці). Найбольш актыўна гэта работа вядзецца ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» і філіяле «Харчавік-Агра». Працягваецца таксама назапашванне мінеральных угнаенняў пад сяўбу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45