RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У гэтыя дні напал работ працаўнікоў сяла Магілёўскай вобласці прыпадае на нарыхтоўку травяністых кармоў

У гэтыя дні напал работ працаўнікоў вёскі прыпадае на нарыхтоўку травяністых кармоў, чаму спрыяе сонечнае надвор’е. Гэта з’яўляецца галоўнай задачай дня.

Як паведамілі ў аддзеле раслінаводства аблсельгасхарча, на 1 чэрвеня было скошана звыш 23 тыс. га шматгадовых траў. Убраныя яны амаль з паловы скошаных плошчаў.

Нарыхтавана 56350 т сенажу, каля 7 тыс. т сіласу. Па прагрэсіўных тэхналогіях (у палімернай упакоўцы) – 4341 т кармоў. Каля паловы раёнаў вобласці прыступілі да нарыхтоўкі сена, якога ўжо маецца 417 т. Усяго ж на рахунку сельскіх працаўнікоў –17250 т кармавых адзінак. На ўмоўную галаву жывёлы (без свіней і птушкі) выходзіць па 0,45 цэнтнера кармавых адзінак.

Яравыя культуры пасеяны на 97% запланаваных плошчаў. Набліжаецца да завяршэння сяўба «каралевы палёў»– звыш 42300 га пасеяна на збожжа, амаль 88 тыс. га – на сілас.

Практычна завершана сяўба агароднінных культур, актыўнымі тэмпамі працягваецца сяўба аднагадовых траў і проса.

Арганізавана вядзецца хімпраполка яравых збожжавых і зернебабовых.

zilmogilev.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая