Гімназія Глуска 1 верасня адчыніць дзверы цалкам абноўленай. Палепшыцца яе матэрыяльна-тэхнічная база, распавёў дырэктар установы адукацыі Сяргей Сяргееў.
На асноўным этапе капрамонту будаўнікі правялі цэлы комплекс работ, дзякуючы чаму энергазатраты будынка скароцяцца. Так, спецыялісты ўцяплілі фасад і склеп, замянілі дах, устанавілі новыя вокны і дзверы.
Больш камфортнымі стануць умовы ў спартыўнай зале. Тут пачнуць працаваць 4 душавыя. Зараз у кабінетах фарбуюць сцены, мяняюць падлогу. Прыводзяць у парадак санвузлы. Ва ўсіх памяшканнях гімназіі ўстановяць святлодыёдныя лямпы. Працягваецца рамонт і ў харчаблоку: сюды закупяць халадзільнае абсталяванне, параканвектамат і пліты.
Па праекце «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» будуць цалкам абноўлены тры кабінеты – інфарматыкі, біялогіі і хіміі. У кожным установяць інтэрактыўныя дошкі. Да таго ж гімназія атрымае яшчэ адзін падарунак – мультыборд.
На тэрыторыі гімназіі таксама будуць пераўтварэнні. Памяняюць агароджу і тратуарную плітку.
Адрамантаваны будынак плануюць здаць у эксплуатацыю ў ліпені. Жнівень – час на падрыхтоўку да пераезду.
У новым навучальным годзе ўстанова адукацыі набірае адразу два першыя класы. Сюды прыйдуць вучыцца 40 выпускнікоў дзіцячых садкоў.
Па матэрыяле «Радыё Магілёў»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:24
За што Чавусы ўдастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна