У калекцыях Горацкага батанічнага саду Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і дэндрарыі налічваецца звыш дзвюх тысяч відаў формаў і гатункаў дэкаратыўных раслін.
Фондавая аранжарэя, якая вядзе свой адлік з 1978 года, – унікальны «музей» жывых трапічных і субтрапічных раслін, дзе можна ўбачыць дрэвы, траву і кусты з розных кантынентаў і пазнаёміцца з імі.
– Зараз там расце больш за 360 відаў і гатункаў раслін: субтрапічных, трапічных пустынных і паўпустынных. Калекцыя пастаянна папаўняецца новымі відамі з іншых батанічных садоў нашай краіны. Мы пастаянна абменьваемся насеннем з калегамі з Расіі і Украіны, – удакладняе загадчыца батанічнага сада, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Таццяна Сачыўка. – Сёлета ўпершыню дачакаліся пладоў банана. У канцы красавіка расліна банана выпусціла суквецце, якое раскрывалася павольна. Потым з’явіліся плады. Цяпер яны растуць і развіваюцца. Банан – род шматгадовай травяністай расліны. Лісты ў яго вялікія, дасягаюць больш за два метры, а шырыня – больш за 60 см. У вышыню трава расце ад 2 да 12 метраў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.09.2025 - 10:15
01.09.2025 - 13:21
29.08.2025 - 09:54
У Магілёўскім раёне правялі акцыю-рэквіем памяці Канстанціна Сіманава
29.08.2025 - 09:35