У Горках адкрылася сучасная шматфункцыянальная спартыўная пляцоўка. Гэта новае месца прыцягнення для дзяцей і дарослых, для якіх здаровы і актыўны лад жыцця не проста словы.

Дарэчы, гэта ўжо трэці такі комплекс, устаноўлены ў гарадку Магілёўскай вобласці з насельніцтвам амаль 30 тыс. чалавек у рамках сацыяльнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Спорт для ўсіх» пры падтрымцы мясцовых улад.

Трэнажоры на розныя групы мышцаў, пляцоўка для гульні ў баскетбол, снарады для людзей з абмежаванымі магчымасцямі кампактна размясціліся на невялікай тэрыторыі, доступ на якую кругласутачны.

Адразу пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўсе снарады былі апрабаваны мясцовымі аматарамі спорту.

news.by, фота БЕЛТА