У Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы ім. Я. Карскага прайшла сустрэча жыхароў Гродзеншчыны са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтам Алесем Казекам.
Творчая сустрэча паэта адбылася ў межах ініцыяванага пісьменнікамі Магілёўшчыны патрыятычнага літаратурнага марафону «Айчына. Дзяржава. Вера», прымеркаванага да сёлетняй электаральнай кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь.
Ідэйны фундамент праекта - непарушнае адзінства духоўнасці і грамадзянскай свядомасці беларусаў, увасобленае паэтамі ў сакральным вобразе Радзімы і матыве любові да яе.
Слова беларускага паэта з Магілёва прагучала магутным гімнам, набатам і кранальнай споведдзю, не пакінуўшы абыякавым нікога з гродзенскіх аматараў літаратуры рознага ўзросту. На экране быў прадэманстраваны фрагмент драматычнай паэмы Алеся Казекі «Марыйка». Дзеянне ўсхвалявала, узрушыла ўсіх прысутных без выключэння і было ўспрынята аўдыторыяй са слязамі на вачах.
- Пакуль паэзія выклікае ў нас шчырыя пачуцці і непадробныя эмоцыі, трагічныя старонкі гісторыі не паўторацца, - падкрэсліў Аляксандр Казека.
Гарадзенскія пісьменнікі вырашылі далучыцца да патрыятычнага літаратурнага марафону «Айчына. Дзяржава. Вера» і правесці цыкл сустрэч з кіраўнікамі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33