RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У інстытуце МУС завяршыў працу аздараўленчы кругласутачны лагер «Дзяржынец»

У Магілёўскім інстытуце МУС завяршыў работу аздараўленчы кругласутачны лагер «Дзяржынец», арганізаваны для школьнікаў Ленінскага раёна горада.

Жыццё курсантаў прымералі на сябе дваццаць школьнікаў, якія маюць цікавасць да паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі сілавога блока. Аднак жадаючых аказалася больш, чым выдзеленых месцаў. Кожны ўдзельнік лагера праходзіў адбор - асноўныя крытэры паспяховасць і дысцыпліна.

- У лагеры я другі год запар. Прыемна, што ў гэтым годзе адрозніваліся мерапрыемствы і я для сябе адкрыў нешта новае. Мне вельмі спадабаўся інстытут, абавязкова буду спрабаваць паступаць у наступным годзе, - распавёў Цыганкоў Аляксей, навучэнец школы №35 горада Магілёва.

 Старшакласнікі жылі па распарадку дня курсантаў, займаліся фізічнай падрыхтоўкай, асвойвалі страявую падрыхтоўку. Таксама хлопцаў чакалі цікавыя выязныя мерапрыемствы. Праграмай лагера было прадугледжана наведванне мемарыяльнага комплексу “Батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г. Уладзімірава», Кастрычніцкага аддзела Дэпартамента аховы, Ленінскага РУУС горада Магілёва, Музея УУС Магілёўскага аблвыканкама, Цэнтра бяспекі МНС, базы АМАП і ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

- Нам вельмі спадабалася праграма лагера, мы атрымалі шмат уражанняў і новых ведаў, пераканаліся ў сваім рашэнні паступаць у інстытут. Спадзяемся, што ў наступным годзе прымерым курсанцкую форму і ўвальемся ў вялікую міліцэйскую сям'ю, - падзяліліся сваімі эмоцыямі аднакласнікі са школы №31 г. Магілёва Уладзіслаў Глушанкоў і Акім Касцюкоў.

Лагер «Дзяржынец» - вынік сумеснай працы аддзела па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна горада і інстытута МУС. Такая ж змена будзе арганізавана і для вучняў сярэдніх школ Кастрычніцкага раёна горада Магілёва ў жніўні бягучага года.

На цырымоніі закрыцця змены першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Аляксей Шарай падзякаваў усім удзельнікам лагера:

- Дзякуй вялікі ўсім хлопцам за тое, што кожны дзень яны станавіліся лепш і мацней, чым былі ўчора. Дзякуй вялікі супрацоўнікам і курсантам інстытута МУС за тое, што дапамагаеце ў патрыятычным станаўленні маладога пакалення. Упэўнена, што правядзенне лагераў на базе міліцэйскай ВНУ стане добрай традыцыяй.

- У завяршэнні працы нашага лагера, хацеў бы вам пажадаць перш за ўсё здароўя. Вучыцеся, набірайцеся ведаў. І рабіце ўсё для таго, каб гонар, сумленне, і справядлівасць былі асновамі вашага жыцця. Спадзяюся, вы з карысцю правялі гэтыя дні і знаходжанне ў «Дзяржынцы» дапамагло вам канчаткова вызначыцца ці сапраўды вы хочаце звязаць сваё жыццё з падраздзяленнямі сілавога блока, - падвёў вынікі лагернай змены «Дзяржынца» намеснік начальніка інстытута па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні палкоўнік міліцыі Зміцер Пануждаеў.

Па матэрыялах Магілёўскага інстытута МУС

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая