RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У канцы мая 30 студэнтаў БДУТ у складзе сэрвіснага атрада адправяцца ў Анапу

28 мая 30 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (назву ён змяніў гэтай вясной, больш вядомы як Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання – адзіная ВНУ ў краіне, дзе рыхтуюць спецыялістаў харчовай прамысловасці) у складзе сэрвіснага атрада адправяцца ў Анапу. Яны будуць працаваць у новым гатэлі. Пра гэта і пра міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з Расіяй расказала прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Вольга Мацыкава.

– Нашы студэнты змогуць летам і зарабіць, і адпачыць. Дарэчы, дарогу туды і назад аплачвае бок, які прымае. А ўпраўляючая ў гэтым гатэлі – наша суайчынніца, ураджэнка Беларусі, – удакладняе Вольга Уладзіміраўна. – З Расіяй і ў прыватнасці з Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам тэхналогій і кіравання імя Разумоўскага ў нас даўнія партнёрскія сувязі. Іх студэнты прыязджалі да нас у «зімовую школу». Два тыдні жылі ў інтэрнаце нашай ВНУ, праходзілі практыку: рыхтавалі стравы беларускай кухні, наведвалі прадпрыемствы: «Чырвоны харчавік»,«Бабушкину крынку», Магілёўскі мясакамбінат. Планавалася, што да іх паедуць – па абмене – нашы студэнты, ужо і група была сфарміраваная. Але планы парушыў кавід. Зрэшты, нягледзячы на каранцін і на тое, што былі закрытыя межы, мы працягнулі супрацоўніцтва. Нашы выкладчыкі, у тым ліку і я, чытаем расійскім студэнтам анлайн-лекцыі па спецыяльных дысцыплінах. Дарэчы, нядаўна высветлілася, што сярод першакурснікаў Маскоўскага універсітэта – два беларусы. Ёсць у нас з расіянамі і сумесныя навуковыя праекты. А ў маі гэтага года ў рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам» упершыню прыняла ўдзел сям’я расіян. Муж і жонка – студэнты МДУТУ. Дадому яны паехалі з узнагародай–падзялілі трэцяе месца са студэнцкай сям’ёй з Беларусі.

Сёння ў Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогійвучацца дзеці з усіх рэгіёнаў краіны. Выпускнікі ВНУ запатрабаваныя на рынку працы як Беларусі, так і Расіі.

СБ 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая