За студзень-ліпень 2021 года ў бюджэт рэгіёна паступіла Br989,5 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br335,4 млн. (33,9%), падатку на дабаўленую вартасць – Br146,7 млн. (14,8%), падатку на прыбытак – Br93,8 млн. (9,5%), падатку пры ССП – Br49,1 млн. (5,0%), акцызаў – Br44,9 млн. рублёў (4,5%).
У дзясятку лідараў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі: РУП «Магілёўэнерга», ААТ «Клімавіцкі ЛГЗ», ЗАТ «Бабруйскі бровар», ТАА «Кронахем», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», РУП «Магілёўаблгаз», РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт», філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, СТАА «Аазіс Груп», ЗАТ «Завод палімерных труб». Удзельная вага іх плацяжоў склала 18,9% агульных паступленняў у бюджэт вобласці.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 11:22
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 118,1 тыс.тон збожжавых і зернебабовых культур
15.07.2024 - 09:53
У ТАА «Быхаўскі кансервавы завод» ідзе ўборка зялёнага гарошку
12.07.2024 - 15:12
Фабрыка «Чырвоны харчавік» адкрыла фірмовую краму на «Славянскім базары» ў Віцебску
09.07.2024 - 10:52