RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У КДК падвялі вынікі аўдыту выкарыстання бюджэтных сродкаў на правядзенне праграмных мерапрыемстваў у сферы барацьбы з сухотамі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны ход рэалізацыі ў рэгіёне падпраграмы «Туберкулёз» дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016–2020 гады. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.

Вынікі кантролю паказалі, што мясцовымі органамі ўлады забяспечваецца выкананне большасці паказчыкаў гэтай падпраграмы. Разам з тым не ў поўнай меры вырашаны праблемы абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы супрацьтуберкулёзнай службы, яе аснашчэння сучаснымі рэнтгенаўстаноўкамі, у тым ліку перасоўнымі для правядзення прафілактычнага абследавання сельскага насельніцтва.

Матэрыялы калегіі для прыняцця мер рэагавання накіраваны зацікаўленым, рэалізацыя ўнесеных прапаноў узята на кантроль.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая