RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Кіраўскім раёне агуркі будуць вырошчваць круглы год

У Кіраўскім раёне агуркі будуць вырошчваць круглы год. Пра гэта распавёў дырэктар ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» Аляксандр Багель.

«Мы не будуем новую цяпліцу, а рэканструюем ужо існуючую, - адзначыў Аляксандр Багель. - Для таго каб вырошчваць агуркі ў зімовы перыяд, неабходна змантаваць асвятляльнае абсталяванне на тэрыторыі 1 га. Тэрміны сціснутыя - 15 кастрычніка высадзім насенне на расаду на ўчастку 0,5 га. Паралельна будзем весці рэканструкцыю астатняга ўчастка. Неабходнае абсталяванне закуплена, людзі працуюць. Пасля завяршэння рэканструкцыі свежы агурок айчыннай вытворчасці будзе ляжаць на прылаўках магазінаў нават у халодны сезон - з лістапада па люты. Плануем забяспечваць унутраны рынак, у асноўным Магілёўскую вобласць».

У гэтым годзе ў гаспадарцы атрымалі амаль 1,7 тыс. т агурка - з году ў год аб'ёмы ўраджаю застаюцца прыкладна ранейшымі. Плошча вырошчвання гэтай культуры - 4 га, да якіх неўзабаве дабавіцца яшчэ 1,5 га. Паводле слоў кіраўніка, па якасці айчынная прадукцыя будзе адрознівацца ад замежнай толькі ў лепшы бок. Плюс да ўсяго яе цэннік будзе адназначна ніжэйшы.

«Ураджай гэтага года парадаваў, і па некаторых культурах нават здзівіў, - падкрэсліў Аляксандр Багель. - Калі збожжавыя сёлета нязначна знізіліся, то ўсё астатняе істотна прырасло. Напрыклад, такой ураджайнасці бульбы мы не бачылі ўжо даўно - больш за 600 ц/га. Плануем атрымаць каля 18 тыс.т валавога збору пры тым, што звычайна мы збіралі па 12 тыс.т. Выкопваем амаль 400 т за дзень. Усяго бульба пасаджана на плошчы 350 га. Добра ўрадзіла і морква, па бураках таксама задаволеныя. Па капусце будзе ясна крыху пазней, пакуль не прыбіралі гэтую культуру. У стабфонд будзем закладваць яблыкі, а таксама ўвесь баршчэўны набор - капусту, буракі, моркву і бульбу».

Цяпер стаіць задача стварыць належныя ўмовы, каб сельскагаспадарчая прадукцыя захавала таварны від і смакавыя якасці на ўвесь міжсезонны перыяд. Так, поўным ходам ідзе рэканструкцыя бульбянога сховішча пад дадатковае захоўванне 2,5-3 тыс.т бульбы, дзе адрамантавана халадзільнае і вентыляцыйнае абсталяванне. Актыўна выконваецца заданне па стабфондзе: заклалі буракі, надышла чарга морквы. Закладка ў стабфонд сёлета павялічана для прадпрыемства па ўсіх пазіцыях. Напрыклад, з больш як 6 тыс.т, якія неабходна нарыхтаваць, прадпрыемства закладзе 5,45 тыс.т, або больш як 90 працэнтаў ад агульнага задання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая