RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Кіраўску рэканструявалі кафэ райст, дзе кормяць фірмовымі смажанкамі

Змяніўся не толькі знешні выгляд пункту грамадскага харчавання, пашырылі і асартымент смачнай прадукцыі. Толькі смажанак прапануюць больш за 12 відаў – ад традыцыйных мясных або грыбных да салодкіх.

Як адзначыла першы намеснік старшыні праўлення Кіраўскага райст Таццяна Акушэвіч, заменена працоўнае абсталяванне, правялі ў асноўным зале капрамонт. Цалкам змянілі інтэр’ер. Зручныя крэслы і столікі, мяккія канапы, барныя стойка і крэслы, сучаснае асвятленне, электроннае табло з інфармацыяй аб прадукцыі і цэнах і многае іншае. З улікам пашырэння памяшкання ў кафэ стала больш пасадачных месцаў. Дарэчы, таварны знак «Кіраўскія смажанкі» афіцыйна зарэгістраваны райст у якасці брэнда.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая